Темы

Спорт і пазітыў: абноўлены басейн адкрылі ў Малой Бароўцы

Спорт і пазітыў: абноўлены басейн адкрылі ў Малой Бароўцы

У сярэдняй школе № 44, якая знаходзіцца ў мікрараёне Малая Бароўка, пасля капітальнага рамонту ўрачыста адкрылі абноўлены басейн. Аб’ект не функцыянаваў 5 год, а ў снежні 2023 пачалася яго рэканструкцыя. Ужо на гэтым тыдні навучэнцы ўстановы адукацыі пачалі наведваць урокі плавання.

Сярэдняя школа № 44 пачала сваю дзейнасць у 2000 годзе. Ужо тады ў ёй існаваў басейн. Аднак за васямнаццаць год эксплуатацыі аб’ект перастаў адпавядаць нормам, а значыць, функцыянаваць не мог. Пяць год басейна ў Малой Бароўцы не было. За гэты час паспелі падрасці дзеці, якія ніколі не плавалі. А памятаюць басейн да рэканструкцыі толькі старшакласнікі.

Сёння ўстановай адукацыі кіруе малады і ініцыятыўны дырэктар, які, атрымаўшы падтрымку абласных і гарадскіх кіраўнікоў, рэалізаваў праект па мадэрнізацыі і паўторным ўвядзенні ў эксплуатацыю спартыўнага аб’екта.

Напрыканцы мінулага тыдня адбылося адкрыццё абноўленага басейна. Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў і дырэктар школы Антон Лабаноўскі. Вучні і настаўнікі падрыхтавалі для гасцей прэзентацыю дасягненняў школы.

Анатоль Ісачанка ўручыў установе адукацыі сертыфікат на 25 000 беларускіх рублёў. Губернатар адзначыў, што сёння ў вобласці робіцца ўсё для паляпшэння дабрабыту яе жыхароў.  Новы функцыянальны басейн – толькі адзін з вялікага шэрагу аб’ектаў, якія кожны год уводзяцца ў эксплуатацыю ў Магілёўскай вобласці.

– Трэба як мага болей рабіць для людзей, ствараць інфраструктуру. І мы планамерна гэта робім. Сёння адкрыты чарговы аб’ект. Самае галоўнае, што ён не першы і не апошні. У нас распрацаваная цэлая праграма, згодна якой мы дзейнічаем. Дзякуючы, канешне, нашай дзяржаве, таму, што ёсць стабільная сітуацыя, мы можам прымаць рашэнні і ажыццяўляць іх. Мабыць, у маштабе краіны гэта невялікі аб’ект. Аднак для Магілёва, для Малой Бароўкі, для дзяцей і бацькоў ён мае вялікае значэнне. Цяпер дзеці могуць займацца спортам і ўмацоўваць сваё здароўе. Зараз мы вядзем будаўніцтва дзвюх школ: у Асіповічах і Магілёве, яшчэ дзве праектуюцца. У 2023 годзе адкрылі тры дзіцячыя садкі, вядзецца праектаванне яшчэ пяці. І гэта толькі сістэма адукацыі, не кажучы пра ахову здароўя, дарогі, вуліцы… У 2024 годзе, думаю, увядзем аб’ектаў яшчэ больш, чым за 2023. Гэта запланавана і, самае галоўнае, ужо вядзецца будаўніцтва.

Басейн у Малой Бароўцы быў адрэстаўраваны ў рэкордныя тэрміны. За кароткі час за сродкі гарадскога бюджэту правялі рамонт вялікай і малой чаш басейна, распраналак, душавых, дадатковых памяшканняў,  замянілі ўсё тэхналагічнае абсталяванне, дэкарыравалі сцены галерэі-карыдора барэльефамі. Сёння ёсць магчымасць займацца з рознаўзроставымі групамі дзяцей у дзвюх розных залах. Вялікі басейн мае тры дарожкі па 25 метраў, ёсць таксама малая чаша для вучняў 1-4 класаў.

У школе – больш за 480 вучняў. Мікрараён з кожным годам развіваецца, а гэта значыць, што спартыўны аб’ект дакладна будзе карыстацца попытам. З пачаткам заняткаў цягнуць не будуць, адзначылі ў школе. Кожны клас раз на тыдзень будзе наведваць басейн.

Вучань дзясятага класа Арцём Лабодыраў расказаў, што запуску басейна чакаў з нецярпеннем: сам любіць плаваць, ды і малодшых брата з сястрою таксама хацеў бы далучыць да гэтага карыснага хобі.

– Калі даведаліся, што басейн адрэстаўруюць, узрадаваліся. Доўга чакалі, у нашай школе ёсць вучні, якія ўвогуле ніколі не плавалі. Падтрымлівалі нашага дырэктара ў гэтым пачынанні, чым маглі – дапамагалі. Вельмі люблю плаваць і абавязкова буду наведваць новы басейн. Да таго ж у мяне падрастаюць малодшы брат і сястра, для іх гэта таксама цудоўная магчымасць развівацца, тым больш, што для маленькіх дзетак у басейне прадугледжана асобная зала.

Алёна Кухарава

Фота Влада Жыгадла

Последние новости

Лучшее - наше!

Встреча руководства города с трудовым коллективом Могилевской клинической больницы

21 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

В Беларуси проходит досрочное голосование по выборам Президента

21 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

В первые часы досрочного голосования люди приходят на избирательные участки

21 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Сегодня по всей стране открылись участки для голосования по выборам Президента

21 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Молодежь делится мнениями, почему важно участвовать в выборах

21 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Встреча заслуженного юриста Беларуси Лидии Ермошиной

21 января 2025
Читать новость

Рекомендуем