Яраслаў Федарынчык: Беларусь знаходзіцца на парозе значнай гістарычнай падзеі
Яраслаў Федарынчык, начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці, палкоўнік юстыцыі:
– У гэтыя дні Беларусь знаходзіцца на парозе значнай гістарычнай падзеі – рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю нашай краіны. Не буду спыняцца на прычынах неабходнасці так званай канстытуцыйнай рэформы – пра гэта сказана вельмі шмат. Хачу сказаць аб іншым.
Праведзена вялікая работа. Навукоўцы, юрысты, суддзі, парламентарыі некалькі гадоў працавалі над змяненнем Асноўнага Закона краіны. Прааналізавана эфектыўнасць дзеючай Канстытуцыі, вывучаны і акумуляваны ініцыятывы дзяржаўных органаў, тысячы прапаноў грамадзян, вырашаны прынцыповыя пытанні. Праведзены сотні адкрытых абмеркаванняў, па выніках якіх праэкт “дашліфоўваўся”, вывяралася кожнае слова з улікам меркаванняў беларусаў.
Ці можна назваць прапанаваны праэкт Канстытуцыі прагрэсіўным? Ці гарантуе ён бяспеку і суверэнітэт нашай дзяржавы? Ці грунтуецца на духоўных традыцыях беларускага народа? Ці ўлічвае законныя інтарэсы беларускіх грамадзян? Так, вядома, так.
Дэмакратыя на аснове ідэалогіі беларускай дзяржавы і разнастайнасці палітычных інстытутаў і меркаванняў, наданне ВНС статусу вышэйшага органа народаўладдзя, захаванне гістарычнай праўды і памяці, выключэнне ваеннай агрэсіі ў адносінах да іншых дзяржаў, праява сацыяльнай адказнасці кожным беларусам, падтрымка моладзі і сем’яў з дзецьмі, шлюб як саюз жанчыны і мужчыны і г.д. – шчыра падтрымліваю прапанаваныя дапаўненні і змяненні. Упэўнены, што абсалютная большасць беларусаў – таксама.
Лічу, што прапанаваная Канстытуцыя, у выпадку падтрымання яе беларускім народам, можа стаць моцным падмуркам, дзякуючы якому нашая дзяржава зможа эвалюцыйна развівацца, пераадольваючы ўсе выклікі сучасных рэалій, забяспечыць грамадзянам годны ўзровень жыцця, дабрабыт і бяспеку.
Чаму трэба ісці на рэферэндум? Таму што гэта магчымасць вызначыць сваю будучыню ў стабільнай і бяспечнай краіне.
Я асабіста ўжо аддаў свой голас за абноўленую Канстытуцыю – улічваючы асаблівасці нясення службы і напружаны працоўны графік на бягучым тыдні, я не стаў адкладаць гэтую важную справу і наведаў выбарчы ўчастак яшчэ ў першы дзень датэрміновага галасавання.