Темы

Вайна дзіцячымі вачыма

Вайна дзіцячымі вачыма

Прысвячаецца майму прадзеду, удзельніку вызвалення г.Магілёва, Сямёну Сяргеевічу Ласянкову.

Вызваляць свой родны горад, сваю родную вёску – што можа быць лепш для простага салдата, які прайшоў усю вайну! Такое выпадала не так часта. Але майму прадзеду пашанцавала: у складзе 16-га артпалка летам 1944 г. ён апынуўся ў родных мясцінах, дзе ў роднай вёсачцы Салтанаўка засталіся жонка Марыя, дзве дачкі і маленькі сынок Сярожа. 

Як жылося простым людзям у нямецкай акупацыі? Пра гэта мне шмат расказваў мой дзядуля – той самы Сярожа, якога я толькі што ўзгадаў. Я вельмі рад, што ён побач з намі і так многа можа расказаць пра вайну. Бо адна справа чытаць пра яе, глядзець дакументальныя і мастацкія фільмы, а другая – гутарыць з сапраўдным сведкам вайны. Дзядуля ў той час быў прыкладна майго ўзросту. І гэта дазволіла мне суаднесці нейкія яго думкі і перажыванні з маімі асабістымі меркаваннямі. 

У вёсцы Салтанаўка, дзе жыў дзядуля, час ад часу спыняліся нямецкія вайскавыя фарміраванні, жылі некалькі тыдняў, потым адпраўляліся на фронт. Пасля прыязджалі іншыя. І так увесь перыяд акупацыі. Немцы выбіралі для сябе лепшыя будынкі. А для мясцовых жыхароў пакідалі маленькія прыземістыя хаткі, у якіх яны і вымушаны былі жыць па 3-4 сям’і. 

Гітлераўцы спалі на спецыяльных вайсковых нарах. Бывала, што яны дазвалялі заходзіць гаспадарам у свае хаты, па ўспамінах, не рабавалі насельніцтва, час ад часу нават дапамагалі. Напрыклад, калі хварэлі маленькія дзеці, немцы давалі ім лекі. Мне пра гэта было дзіўна даведацца, бо я прывык думаць, што акупанты заўсёды былі дрэннымі. 

Але немцы былі добрымі толькі тады, калі ім нічога не пагражала. Калі народ аказваў супраціўленне, яны паказвалі сваё сапраўднае аблічча. Гітлераўцы час ад часу ладзілі публічныя пакаранні партызан. Карнікі зганялі ўсіх жыхароў вёскі на гэтыя акцыі з мэтай запалохвання іх. Адно такое пакаранне адбылося каля старых соснаў, дзе ахвяры былі і пахаваны. Зараз на тым месцы стаіць помнік з надпісам «Вечная слава героям, загінуўшым у барацьбе за свабоду. 1941-1945 гг.» Пасля вайны каля той магілы ўзніклі вясковыя могілкі. Я знайшоў гэты помнік, прачытаў надпіс. Пашкадаваў, што не ведаю імён усіх загінуўшых. Вядома прозвішча толькі аднаго партызана – Мацукова. Менавіта яго пакаранне бачыў мясцовы жыхар Уладзімір Маслянкоў. У той час яму было дзесяць гадкоў. Ён мне расказаў, што на пакаранні прысутнічала маці ахвяры. Яна была гатова бегчы і бараніць свайго сына. Але суседзі стрымалі жанчыну, бо баяліся, што яна таксама загіне. Знаходзячыся каля помніка, я вельмі выразна ўявіў сабе гэтую карціну. Я не хачу, каб такое калі-небудзь паўтарылася. 

Пасля ўзгаданага публічнага пакарання, баючыся помсты партызан, акупанты загналі ў адзін з дамоў у якасці заложнікаў усё дарослае мужчынскае насельніцтва вёскі. Але было ціха – і заложнікаў адпусцілі. 

Людзі сталага ўзросту часта расказваюць, што ў час вайны за вёскай Салтанаўка адбылося масавае пакаранне смерцю габрэяў. Яны былі прывезены на вялікай машыне, пакрытай брызентам, і расстраляны за вёскай у лагчыне. Аб гэтым вядома толькі некаторым мясцовым жыхарам. На жаль, многія не ведаюць, што адбылося на тым месцы ў час вайны. Вельмі спадзяюся, што калі-небудзь там з’явіцца помнік ахвярам Халакосту. 

І сам мой дзядуля Сяргей з-за сваёй дзіцячай непасрэднасці мог загінуць. Аднойчы ён назіраў, як немец калоў дровы. Раптам палена адскочыла і ўдарыла няўдалага дравасеку па ілбе. Ён так смешна скорчыў твар, што Сярожа не вытрымаў і гучна зарагатаў. Раз’юшаны фрыц схапіў хлопчыка і нават хацеў яго застрэліць, і толькі галашэнні маці спынілі гітлераўца. Калі б немец здзейсніў свой намер, зараз не было б маёй маці, а значыць, і мяне. 

Існавалі, па ўспамінах дзядулі, і нямецкія конныя атрады, якія час ад часу наведваліся ў нашу вёску і рабавалі мясцовых жыхароў. Пры дапамозе спецыяльных шомпалаў яны шукалі схаваныя ў зямлі «скарбы» – зерне і іншыя прадукты харчавання. Прыходзілі ў вёску і бандыты, якія называлі сябе «партызанамі». Па ўспамінах сябра майго дзеда Уладзіміра Малаткова, яны аднойчы ноччу прыйшлі ў яго хату і ў маці, муж якой сам быў партызанам, забралі апошняе адзенне. Партызанскае камандаванне, даведаўшыся пра гэты выпадак, знайшло злачынцаў і жорстка іх пакарала. 

У час вайны здаралася рознае. Колькі перажылі людзі і падчас акупацыі, і падчас вызвалення вёскі! Калі ішлі вызваленчыя баі, мясцовыя жыхары разам са скацінай хаваліся ў лесе ў акопах. Таго, хто не паспеў схавацца, карнікі пагналі ў Вендраж, магчыма, каб спаліць з іншымі людзьмі. Але гэты намер гітлераўцы не ажыццявілі. Чырвоная Армія імкліва наступала.

28 чэрвеня быў вызвалены Магілёў. Камандзір 16-га артпалка адпусціў свайго байца – майго прадзеда Сёмку наведаць родных у Салтанаўцы. Хвалюючая сустрэча яго з жонкай адбылася, калі ён ішоў пешшу ў сваю вёску, а яна, наадварот, спяшалася ў горад. Нарэшце Сямён убачыў сваю жонку і дзяцей. Гэта было сапраўднае Шчасце для ўсіх. Але ж трэба было вяртацца ў войска. Да Магілёва майго прадзеда давёз сваяк на кані. Сярожа папрасіўся суправаджаць бацьку. Хлопчыка можна зразумець: лішнюю гадзіну пабыць з родным татам! 

Магілёў быў зруйнаваны напалову, знішчаны ўсе прамысловыя прадпрыемствы. Дзядуля потым успамінаў, што ў горадзе заехалі на тэрыторыю завода штучнага валакна. Побач раслі яблыні, ён залез на адну з іх і нарваў вельмі смачных яблыкаў… 

А бацька Сярожы дагнаў свой полк. Менш чым за суткі байцы здолелі дайсці да Бялынічаў. Потым была Западная Еўропа. Мой прадзед дайшоў да Германіі. Але ж з-за кантузіі быў дэмабілізаваны, і ў ліпені 1945 г. вярнуўся дадому. Вярнуўся з Падзякай, падпісанай Камандуючым 2 Беларускім фронтам К. Ракасоўскім, і двума медалямі. 

Для мяне ён сапраўдны Герой. Герой, які, як і многія іншыя, рызыкаваў сваім жыццём дзеля сваёй Краіны, дзеля сваёй Сям’і. Гэта такія, як ён, крок за крокам набліжалі Вялікую Перамогу!

Міхаіл Буракоў, СШ 21, 12 лет

Последние новости

Новости компаний

Смартфон HONOR X9b с выгодой до 40% в МТС

4 ноября 2024
Читать новость
Важные

Лукашенко согласовал назначение новых руководителей в “Белнефтехим” и на “Беларуськалий”

4 ноября 2024
Читать новость
Происшествия

Мастер одного из предприятий города “нарешал” вопросы на уголовку

4 ноября 2024
Читать новость
Важные

Сегодня состоится заседание Центризбиркома о регистрации инициативных групп по выдвижению кандидатов в Президенты Республики Беларусь

4 ноября 2024
Читать новость
Общество

Перевозка пассажиров: работаем без нарушений

4 ноября 2024
Читать новость
Общество

Прямые телефонные линии пройдут в Могилевском горисполкоме и в администрациях районов 4 ноября

4 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем