Темы

“У далонях маёй Беларусі”. Фінал абласнога агляду-конкурсу

“У далонях маёй Беларусі”. Фінал абласнога агляду-конкурсу

Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” адбыўся ў Магілёве 20 сакавіка 2025 года. Агляд-конкурс, які ўжо стаў традыцыйным, не толькі прадэманстраваў багацце аматарскіх тэатральных калектываў, але і паспрыяў развіццю аматарскага тэатральнага руху ў вобласці.

Агляд-конкурс “У далонях маёй Беларусі” быў арганізаваны з мэтай захавання і развіцця тэатральных традыцый Магілёўскай вобласці; падтрымкі, развіцця і актывізацыі дзейнасці аматарскага тэатральнага мастацтва, выяўлення новых творчых калектываў і адораных выканаўцаў; папаўнення рэпертуару калектываў лепшымі творамі замежнай і нацыянальнай драматургіі; павышэння выканальніцкага ўзроўню акцёрскага майстэрства выканаўцаў і іншае.

Арганізатары – установа культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, імкнуліся стварыць платформу для абмену вопытам паміж тэатральнымі калектывамі, выяўлення новых талентаў і садзейнічання культурнаму дыялогу.

Сёлета конкурс быў прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У нём прынялі ўдзел каля 50 разнажанравых аматарскіх тэатральных калектываў вобласці: драматычныя, музычныя, тэатры-студыі, тэатры мініяцюр, тэатральныя калектывы, якія працуюць у іншых відах і формах тэатральнага мастацтва. Калектывы выступілі на конкурсных праглядах, якія праходзілі ў гарадах Чэрыкаве, Бабруйску і Магілёве. Кожны калектыў падрыхтаваў унікальную праграму, заснаваную на творах беларускіх аўтараў, народных казках і сучасных п’есах. Тэматыка – ад ваеннай тэмы да дзіцячай казкі.

У фінале выступілі 8 аматарскіх тэатральных калектываў з Шклоўскага, Краснапольскага, Хоцімскага, Чэрыкаўскага, Асіповіцкага, Кіраўскага раёнаў і горада Магілёва. Яны прадставілі 9 пастановак.

Кульмінацыяй вечара стала ўзнагароджанне пераможцаў. Узнагароды тэатральным калектывам уручыў Хмялькоў Алег Фёдаравіч, дырэктар установы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы», старшыня Рэспубліканскага Савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня журы.

Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі ўдзельніка, пераможцы конкурсу — дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені, Гран-пры, а таксама спецыяльнымі дыпломамі.

Гран-пры атрымаў народны тэатр ДУК “Палац культуры вобласці” г. Магілёва, за драматычную ілюстрацыю па дакументальных і літаратурных матэрыялах А. Берггольц і Г. Макагоненка “Ленінградская сімфонія”, рэжысёр Кускава Ала Іванаўна.

Спецыяльнымі дыпломамі ў розных намінацыях былі ўзнагароджаны:

“Творчая індывідуальнасць і майстэрства” — Таліна Мацвеева, удзельніца тэатральнага гуртка “Люстэрка” Язерскага сельскага Цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна”;

“Лепшая жаночая роля” – Ганна Маркава, ўдзельніца народнага тэатра ДУК “Палац культуры вобласці” г. Магілёва, рэжысёр Кускава Ала Іванаўна;

“Лепшая мужчынская роля” — Арцём Марчанка, удзельнік тэатральнага калектыву “Надзея” раённага Дома культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна”, рэжысёр Астроўская Тамара Цімафееўна.

Агляд-конкурс “У далонях маёй Беларусі” стаў важнай падзеяй у культурным жыцці Магілёўшчыны. Ён не толькі садзейнічаў развіццю аматарскага тэатра, але і ўмацаваў сувязь паміж рознымі тэатральнымі калектывамі.

Правядзенне абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” стала яскравай падзеяй, якая пацвердзіла, што аматарскі тэатр у Беларусі жыве і развіваецца. Гэтае мерапрыемства не толькі дало магчымасць таленавітым артыстам праявіць сябе, але і стала важным крокам на шляху да ўмацавання культурнай ідэнтычнасці і адзінства беларускага народа. Наперадзе – новыя гарызонты, новыя ідэі і новыя перамогі!

Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”

Последние новости

Новости компаний

Суд взыскал задолженность за администрирование аккаунта в Instagram

24 апреля 2025
Читать новость
Безопасность

Неделя нулевого травматизма

24 апреля 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 25 апреля для всех знаков зодиака

24 апреля 2025
Читать новость
Общество

Программа праздничных мероприятий на 1 Мая

24 апреля 2025
Читать новость
Культура

В самое сердце: успешный показ водевиля на гастролях в Брянске!

24 апреля 2025
Читать новость
Общество

Актив Союза молодежи города Могилева: #ЗаДело С НАМИ

24 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем