Темы

Таццяна Дзіндзікава, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №4, адна з лепшых у сваёй прафесіі

Настаўніцкай справе яна прысвяціла тры дзясяткі гадоў. Колькі любові, сіл, дабрыні, ведаў, упартай працы спатрэбілася, каб даць трывалыя, глыбокія веды сотням вучняў! Яна — настаўнік, які знаходзіцца ў вечным пошуку. Пра любоў да прафесіі, роднай мовы і складнікі паспяховай падрыхтоўкі прызёраў алімпіяд — у гутарцы з таленавітым настаўнікам.

Трыццаць гадоў адной сцежкай…

Таццяна Пятроўна — з дынастыі педагогаў. Яе маці была фізікам-матэматыкам, а дзядуля — настаўнікам пачатковых класаў. Нядзіўна, што і наша гераіня вырашыла звязаць сваё жыццё з настаўніцтвам.

— Я нарадзілася ў сям’і настаўнікаў, таму з гэтай прафесіяй была знаёмая з дзяцінства. Вялікую любоў да роднай мовы прывіла мне мая бабуля. Нягледзячы на тое, што ў дзяцінстве я марыла стаць урачом, жыццё склалася так, што паступіла ў педагагічны інстытут, аб чым ніводнага разу не пашкадавала.

Таццяна Дзіндзікава пачала працаваць яшчэ на 3-м курсе педінстытута.
— Мая прафесійная кар’ера пачалася з 1992 года ў роднай сярэдняй школе №30 (зараз гімназія №4), дзе ў свой час вучылася сама. Нягледзячы на тое, што пасля заканчэння інстытута была размеркавана ў іншую школу, мяне ўсім сэрцам цягнула сюды. У маёй працоўнай кніжцы адзіны запіс — настаўнік беларускай мовы і літаратуры гэтай навучальнай установы.

Таццяна Пятроўна заўсёды прытрымлівалася прынцыпу — асцярожна і беражліва дапамагчы юнаму таленту раскрыцца, усяліць у яго ўпэўненасць, даць адчуць сваю індывідуальнасць.

Таццяна Дзіндзікава заўсёды ў курсе ўсіх педагагічных навінак, шчодра дзеліцца з калегамі новай інфармацыяй. Настаўніца плённа працуе, не шкадуючы сіл і часу.
— Для мяне праблемы пошуку асаблівага падыходу да навучэнцаў i бацькоў ніколі не існавала, — кажа педагог. — Настаўнік павінен умець заўсёды паставіць сябе на месца вучня, каб зразумець яго і даць мудрую параду. Калі ў дзіцяці нешта не атрымліваецца, неабходна надаць яму больш увагі.

Не забываць,дзе нашы карані…

Таццяна Дзіндзікава лічыць, што любоў да роднай мовы трэба прывіваць з дзяцінства. Таму на сваіх уроках яна выкарыстоўвае метады і прыёмы, якія па-сапраўднаму зацікаўліваюць і захапляюць.

— Стараюся працаваць неардынарна, творча падыходзіць да пабудовы плана кожнага ўрока, тым самым фарміруючы цікавасць да роднай мовы і літаратуры. Асабісты прыклад, зварот да гісторыі і культуры таксама дапамагаюць укласці ў сэрцы вучняў часцінку любові і павагі да беларускай мовы. Я прашу іх не саромецца роднай мовы. На ўроках мы імкнемся шмат размаўляць на ёй. Гэта адчуванне не перадаць словамі — калі ты нешта даеш і атрымліваеш у адказ цікавасць і аддачу!

Сёння вельмі складана зацікавіць падлетка чытаннем, але педагогу гэта зрабіць заўсёды ўдаецца.

Як класны кіраўнік яна праводзіць шмат часу са сваімі вучнямi. Разам яны бываюць на экскурсіях, у бібліятэках, музеях, удзельнічаюць у шматлікіх мерапрыемствах.

Гарэць,але не згараць!

На працягу многіх гадоў вучні Таццяны Пятроўны — пераможцы алімпіяд па беларускай мове і літаратуры на розных узроўнях.

Мінулы навучальны год для навучэнцаў гімназіі і яе настаўніка таксама стаў плённым. Сярод прызёраў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды — дзве вучаніцы Таццяны Дзіндзікавай. Так, дзявяцікласніца Ганна Сталярова заваявала дыплом I ступені, а Яна Нікіфарава — дыплом III ступені.

— Гэтых дзяцей я вяла з 5-га класа і была ўпэўнена ў іх ведах. Яны радавалі поспехамі ў вучобе, удзельнічалі ў навуковай працы. Шмат сіл укладзена, шмат працы зроблена. Дзякуючы патэнцыялу дзяцей, іх мэтанакіраванасці, усё склалася вельмі ўдала. Вядома, многае залежыць і ад саміх вучняў, іх зацікаўленасці.

У скарбонцы вучняў настаўніцы і прызавыя месцы ў гарадскім і абласным этапах алімпіяд па яе прадмеце.

У любімую справу Таццяна Дзіндзікава ўкладвае душу, за што неаднойчы была ўзнагароджана. Адна з апошніх узнагарод — Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі.
Педагогі запэўніваюць: працаваць разам з Таццянай Пятроўнай — адно задавальненне! Дырэктар гімназіі Дзмітрый Аляксеенка кажа, што настаўніка беларускай мовы і літаратуры адрозніваюць высокі прафесіяналізм, душэўная чуласць, імкненне да самаўдасканалення і, вядома ж, бязмежная любоў да дзяцей. Гэта — умелы, кампетэнтны педагог, уважлівы да людзей, працавіты і спагадны.

Шматлікія яе выпускнікі сёння вучацца ў самых прэстыжных вузах краіны, выдатна праяўляюць сябе. Некаторыя з іх ужо загадзя абралі для сябе прафесію педагога, што вельмі прыемна. Бо настаўнікам нельга працаваць па прымусе — гэта прызванне.

Вольга БУХАЛОЎЦАВА
Фота аўтара

Последние новости

Культура

Во Дворце культуры области с аншлагом прошел концерт юной белорусской певицы Ангелины Волковой

26 апреля 2025
Читать новость
Культура

Юбилейный концерт Могилевского городского духового оркестра

26 апреля 2025
Читать новость
Культура

Киномероприятия ко Дню чернобыльской трагедии

26 апреля 2025
Читать новость
Новости компаний

Во дворе домов №5 и 7 по ул. Кутепова открылась новая детская площадка!

26 апреля 2025
Читать новость
Общество

История одного чемодана…

26 апреля 2025
Читать новость
Новости компаний

График работы общественного транспорта на Радуницу в Могилеве

26 апреля 2025
Читать новость