Темы

«Нам засталася Спадчына»

«Нам засталася Спадчына»

Імкліва бягуць гады… Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці Янка Купала і Якуб Колас – выдатныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру. І вось ужо амаль 135 гадоў людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа.


Сярод цікавых форм правядзення папулярызацыі творчасці Я.Купалы і Я.Коласа актыўна заявілі аб сабе інтэрактыўныя урокі, якія прайшлі ў дзіцячай бібліятэкі-філіяле № 2 сродкамі інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.Слухачамі ўрокаў сталі вучні 9-11 классаў дзяржаўных ўстаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Магілёва» і «Сярэдняя школа № 4. г. Магілёва». Распачаліся урокі выставай-панарамай “Паралелі: Купала і Колас”. Янка Купала і Якуб Колас вельмі розныя па творчай манеры, у кожнага свой голас, свой стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар.Таму, презентацыя выставы прайшла неакадэмічна і нязмушанай форме. Асаблівасцю аформлення залы,дзе распачала работаць выстава, былі раставыя фігуры класікаў беларускай літаратуры: Я.Купалы і Я.Коласа і цыкл фатаграфій “Памяць на стагоддзі” (помнікі, прысвечаныя Я.Купалу і Я.Коласу).

Каб зрабіць змест мерапрыемства насычаным, займальным, а форму падачы матэрыяла крэатыўнай, выкарыстоўвалі магчымасці тэхнічнага абсталявання бібліятэкі і інтэрнет-ресурсаў аб Я.Купале і Я.Коласе. Да прагляду прапанавалі відэяфільмы “У вянок песняра” (Я.Купала),” Колас будзе вечна”(Я.Колас), вандроўку па віртуальным музеям песняроў. На заключэнне — інтэрактыўныя віктарыны : “Мне сняцца сны аб Беларусі” (Я.Купала) , “Пакідаю сэрца вам” (Я.Колас).
Кульмінацыяй мерапрыемства сталі песні “Малітва”, на словы Я.Купалы (якая гучала на фоне гістарычных архітэктурных месц Беларусі) і “Мой родны кут”на словы Я.Коласа (на фоне па мастацкіх карцін, прысвечаным Я.Коласу).

Нягледячы на тое, што урок працягваўся амаль што гадзіну, атмасфера на мерапрыемстве панавала ўтульная і добразычлівая , што адлюстравалася ў вачах прысутных легкай усмешкай.

Зав. детской библиотеки филиала № 2

Наталья Дворянчикова, фото автора

 

 

 

Последние новости

Гороскоп

Гороскоп на 8 апреля для всех знаков зодиака

8 апреля 2025
Читать новость
Общество

Советские монеты для создания и установки всенародного памятного знака

7 апреля 2025
Читать новость
Новости компаний

Троллейбусный парк участвует в уборке снега

7 апреля 2025
Читать новость
Общество

Охранники в торговых центрах теперь смогут досматривать вещи посетителей

7 апреля 2025
Читать новость
Здоровье

Как оформить рецепт на лекарства без посещения врача?

7 апреля 2025
Читать новость
Происшествия

Прокуратура: с начала года в Могилеве произошло 45 пожаров  

7 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем