Темы

«Мы не павінны хлусіць моладзі!»

«Мы не павінны хлусіць моладзі!»

Так мяркуе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Марзалюк, гаворачы пра маладых людзей з бел-чырвона-белым сцягам і лозунгам «Жыве Беларусь». Гісторык прапануе развянчаць міфы.

Міф 1. Шматвекавая гісторыя

«Прыхільнікі бел-чырвона-белага сцягу сцвярджаюць, што гэта спрадвечны беларускі нацыянальны сцяг. Гучаць думкі пра тое, што гэты сімвал быў сцягам Вялікага княства Літоўскага ці яго выкарыстоўвалі паўстанцы Каліноўскага. Гэтага не было ніколі, — падкрэслівае Ігар Марзалюк. — Да 1917 года не існавала бел-чырвона-белага сцягу як нацыянальнага беларускага сімвала. Грамадска-палітычны дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі сярод розных варыянтаў прапанаваў бел-чырвона-белы сцяг. Чырвоная паласа павінна была сімвалізаваць аддадзенасць ідэям рэвалюцыі. Ён быў выкарыстаны як сцяг на Усебеларускім з’ездзе, які адбыўся ў 1917 годзе ў Мінску. А трагічны і чорны час выкарыстання гэтай сімволікі — перыяд нацысцкай акупацыі 1941-1944 гадоў».

Міф 2. З гераічным мінулым

«Прыхільнікі гэтай сімволікі сцвярджаюць, што ў Беларусі яна ледзь не
падпольна выкарыстоўвалася, што немцы яго нібыта забаранялі. Гэта хлусня, — адразае гісторык. — 27 ліпеня 1942 года Вільгельм Кубэ афіцыйна выдаў спецыяльнае распараджэнне, паводле якога бел-чырвона-белы сцяг знаходзіўся пад аховай Рэйха, яго дазвалялася выкарыстоўваць пры розных урачыстасцях побач з нацысцкай сімволікай.

Трэба памятаць і тое, што гэтая сімволіка выкарыстоўвалася прадстаўнікамі беларускіх калабарацыянісцкіх вайсковых фармаванняў. У іх бралі ўдзел 30-50 тысяч беларусаў. Існавалі беларускія батальёны паліцыі і самааховы, яскрава выкарыстанне бел-чырвона-белых павязак мы бачым на фотаздымках слонімскай паліцыі і слонімскай самааховы. Існавалі і элітарныя падраздзяленні, так званая Нацыянальная беларуская гвардыя. Асабліва беларускія калабарацыяністы ганарыліся 13-м батальёнам СД, узорнай беларускай нацыяналістычнай баявой адзінкай, які пакінуў пасля сябе крывавую памяць у Заходняй, Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі.

Гэты батальён быў экіпіраваны па ўзору нямецкіх частак СС, насіў форму СС і выкарыстоўваў бел-чырвона-белую сімволіку. Ён адзначыўся ў шматлікіх карных акцыях і супраць партызан, і супраць мірнага насельніцтва. Польская разведка называла іх «беларускімі людажэрамі».

Гэта праўда і факты, падмацаваныя архіўнымі крыніцамі, грунтоўнымі навуковымі даследаваннямі».

Міф 3. «Жыве Беларусь»

«Тыя, хто не былі немцамі, не мелі права пры вітанні крычаць «Зіг хайль», таму былі зроблены нашы адпаведнікі. У Беларусі такім вітаннем з выкінутай рукой па замове лідара беларускіх нацыстаў Фабіяна Акінчыца стала азначэнне «Жыве Беларусь!» Можна, канешне, спасылацца і на вершы Купалы, і на вершы Пімена Панчанкі, дзе ёсць гэта словаспалучэнне. Але калі мы кажам пра прывітанне, то можам адкрыць статут Саюза беларускай моладзі, які быў створаны акупантамі, і пабачыць там, што калі вы ніжэй па статусу, вы падыходзіце да старэйшага і вітаецеся: «Жыве Беларусь», прычым выкідваеце руку — зігуеце. А вам у адказ ваш начальнік лаканічна адказвае: «Жыве», — нагадвае гістарычныя факты Ігар Марзалюк.

Выбар за намі

«У 1991 годзе бел-чырвона-белы сцяг стаў дзяржаўным сцягам Беларусі, — рэзюмуе гісторык. — Пра тыя рэчы, што я казаў вышэй, тады асабліва не гаварылі. Але ж была жывая памяць, і таму беларускія грамадзяне, ветэранскія арганізацыі ініцыявалі ў 1995 годзе правядзенне рэферэндума на гэты конт. Паводле яго 75% грамадзян краіны выбралі іншы флаг і іншы герб. Гэта факт, ад якога немагчыма адмовіцца.

Чырвона-зялёны сцяг узнік у 1951 годзе, ён маладзейшы за бел-чырвона-белы. Але яго гісторыя не мае беларускай крыві. Да «Пагоні» прэтэнзій няма, за ёй 700 год гісторыі, з ХІІІ стагоддзя. А бел-чырвона-белы сцяг, так сталася, сімвалізуе сабой акупацыю, гэта знак бяды. Так палічыла большасць грамадзян Беларусі ў 1995 годзе. Магчыма, вы лічыце інакш. І калі нешта змянілася ў грамадстве, калі мы забываем пра спаленыя вёскі, пра нацыяналізм і служэнне Адольфу Гітлеру, гэта ваша воля і права. Але не трэба хлусіць моладзі, распавядаючы байкі пра гэту сімволіку».

«ВМ»

Последние новости

Общество

Житель Могилева пытался незаконно вывезти из Беларуси 3,5 тонны металлолома

24 апреля 2025
Читать новость
Новости компаний

Суд взыскал задолженность за администрирование аккаунта в Instagram

24 апреля 2025
Читать новость
Безопасность

Неделя нулевого травматизма

24 апреля 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 25 апреля для всех знаков зодиака

24 апреля 2025
Читать новость
Общество

Программа праздничных мероприятий на 1 Мая

24 апреля 2025
Читать новость
Культура

В самое сердце: успешный показ водевиля на гастролях в Брянске!

24 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем