Темы

Лідары прамысловасці дапамагаюць аграрыям

Лідары прамысловасці дапамагаюць аграрыям

Пераадольваць любыя цяжкасці, спраўляцца з самай важнай работай талакою – спрадвечная беларуская традыцыя. Таму сёння, у самыя гарачыя дні жніва, больш за 30 прадпрыемстваў Магілёва аб’ядналіся, каб дапамагчы сельгасарганізацыям вобласці якасна і аператыўна правесці жніво і падрыхтавацца да сяўбы. Лідары розных галін прамысловасці, будаўнічыя і камунальныя арганізацыі накіравалі працаўнікоў і больш за 60 адзінак тэхнікі ў розныя раёны Магілёўскай вобласці. Разам яны робяць свой унёсак у агульны беларускі каравай, які ў гэтым годзе абяцае быць багатым.

 Афіцыйна

– Што значыць «не хапае механізатараў»? Знайдзіце іх у гарадах. Дамоўцеся з кіраўнікамі прадпрыемстваў! – такое даручэнне даў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка міністру сельскай гаспадаркі Анатолю Ліневічу на селектарнай нарадзе 19 ліпеня.

Сёлета кліматычныя ўмовы прывялі да ранняга жніва, якое па тэрмінах супала з іншымі відамі сельгасработ. А значыць, гаспадаркам даводзіцца максімальна канцэнтраваць сілы. Лета бывае раз на год, таму другога шанцу забяспечыць харчовую бяспеку краіны ў нас не будзе. Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка па выніках селектарнай нарады з Прэзідэнтам распавёў журналістам, якія задачы стаяць сёння перад сельгасарганізацыямі вобласці.

– Ідзе ўборка зерневых і адначасова нарыхтоўка кармоў, прыступілі да цераблення льну, трэба салому прыбіраць, араць і ўжо з 5-10 жніўня прыступаць да сяўбы азімага рапсу, а за ім – азімага ячменю. Мы ўсе гэтыя моманты разумеем і размяркоўваем працоўныя рэсурсы, каб усё зрабіць у аптымальныя тэрміны.

– Просім город, каб таксама падставіў плячо. Усе пытанні матэрыяльнага забеспячэння вырашаны дзякуючы Прэзідэнту і Ураду, таму сёння наша задача – спрацаваць якасна.

Талакою і працаваць лёгка

Пад кіраўніцтвам ААТ «Ліфтмаш» у Быхаўскім раёне функцыянуе сельскагаспадарчы комплекс «Дуброва». Традыцыйна на самых гарачых этапах сельскагаспадарчага года завод накіроўвае спецыялістаў на дапамогу аграрыям. Нарыхтоўка кармоў, жніво, сяўба – шчыльнае ўзаемадзеянне дапамагае гаспадарцы якасна спраўляцца з пастаўленымі задачамі.

Алег Дзівінец вадзіцелем транспартнага цэха на «Ліфтмашы» працуе шэсць год і ўжо пяты сезон адпраўляецца ў камандзіроўку, каб дапамагчы СК «Дуброва». Сёння ён адвозіць зерне ад камбайнаў.

– Хоць я і гарадскі жыхар, але лічу, што забываць пра тое, адкуль на стале хлеб, ніколі і нікому ня варта. Сёння я знаходжуся там, дзе мая дапамога неабходная. Разумею, што на жніве важны кожны дзень: убраць зерне трэба якасна і своечасова.

Для таго каб падтрымаць гаспадарку, у Быхаўскі раён адправіліся пяць штатных супрацоўнікаў ААТ «Ліфтмаш»: вадзіцелі, механізатары і электразваршчык. Спецыялісты не толькі адвозяць зерне ад камбайнаў, але і вызваляюць палі ад спрэсаванай саломы. А электразваршчык задзейнічаны ў аператыўных рамонтных работах, што дазваляе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць тэхніку, не дапускаючы яе прастойвання.

Быхаўскі раён найбольш у вобласці пацярпеў ад нядаўняй непагадзі. Для ліквідацыі наступстваў і навядзення парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах у адзін са сваіх філіялаў – СПК «Дуброва» – «Ліфтмаш» накіраваў рамонтную брыгаду.

У межах выканання даручэнняў Прэзідэнта лідар ліфтавай вытворчасці таксама сфарміраваў спецатрад для дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям Круглянскага раёна.

А вось прадпрыемствам АПК Дрыбінскага раёна дапамагаюць працаўнікі СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод». Вопытныя спецыялісты не ўпершыню адпраўляюцца ў гаспадаркі вобласці. Адзін з іх – вадзіцель Ігар Сергяенка – на тры тыдні змяніў спецыфіку работы і не пашкадаваў:

– Канешне, праца ў полі і на прадпрыемстве адрозніваецца. Але хутка прызвычайваешся, знаёмішся з калектывам, унікаеш у нюансы работы з сельскагаспадарчай тэхнікай. У мінулым годзе ў Шклоўскім раёне працаваў на ўборцы кукурузы. А сёлета на ўласным досведзе адчуў, што такое жніво, калі важны кожны дзень, кожнае зярнятка. Гэта сапраўды гарачая пара. Стараюся не падвесці сваё прадпрыемства. Калі дапамагаць, то якасна!

Ад зерня да хлеба

ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай» – буйнейшы вытворца хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў у вобласці. Таму тут дакладна ўсведамляюць важнасць збору якаснага зерня, а адпаведна і тэхналагічна правільнага жніва. Прадпрыемства адным з першых накіравала на дапамогу аграрыям спецыяліста і тэхніку – МАЗ 20-тоннік.

Вадзіцель прадпрыемства Аляксандр Хітрыкаў напачатку тыдня адправіўся ў ААТ «ЧэрнеўкаАгра» Дрыбінскага раёна.

– На «Дамачаі» я працую на МАЗе з паўпрычэпам. Сёлета кіраўніцтва прадпрыемства даручыла мне дапамагчы аграрыям Дрыбінскага раёна. З сельскагаспадарчымі работамі я знаёмы не па чутках: мой тата ўсё жыццё працаваў у Магілёўскай сельгастэхніцы і я юнаком заўсёды яму дапамагаў. Таму цяпер, можна сказаць, з радасцю вяртаюся да вытокаў. Тым больш, што для нас створаны камфортныя ўмовы. Жывем у раённай гасцініцы, а гарачае харчаванне падвозяць тры разы на дзень непасрэдна да месца працы. Працаваць даводзіцца ад відна да цямна, аднак вынік сумеснай працы радуе.

Генеральны дырэктар «Булачна-кандытарскай кампаніі «Дамачай» Вольга Цімафеенка адзначае, што калі ўся краіна аб’ядноўваецца, застацца ўбаку немагчыма.

– Зерне для нас – стратэгічна важны прадукт. І менавіта зараз закладваецца сыравінная база для нашай вытворчасці на ўвесь год. У гарачую пару на ўліку ў аграрыяў кожная хвіліна. Таму дапамагчы сельгасарганізацыям вобласці якасна і аператыўна ўбраць зерне – наш абавязак.

Калі паступіла просьба накіраваць тэхніку для дапамогі ў палях – не раздумвалі. Тым больш што магчымасць такая была. Зусім хутка пачнем выпускаць хлеб з мукі новага ўраджаю. І ўдвая прыемна будзе адчуваць, што і наша прадпрыемства зрабіла ў яго свой унёсак.

Алёна Кухарава

Што кажуць лічбы:

На 30 ліпеня ў вобласці

намалочана 412530 тон зерневых і зернебабовых;

сярэдняя ўраджайнасць культур – 25,9 ц/га;

убраная плошча – 159298 га.

Последние новости

Культура

Зажигательный праздник, новогодняя игровая программа и сказка “Новый год в опасности” прошли в Центре творчества “Эверест”

27 декабря 2024
Читать новость
Культура

Празд­ник для детей, находящих­ся в социально опасн­ом положении

27 декабря 2024
Читать новость
Культура

“До Нового года осталось…”. В Могилеве установили импровизированные часы

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

МВД напомнило о рисках для детей во время зимних каникул

26 декабря 2024
Читать новость
Новости компаний

КГК: в Могилевской области убрано 96% буреломов

26 декабря 2024
Читать новость
Важные

Лукашенко и Путин после неформального саммита СНГ провели двустороннюю встречу

26 декабря 2024
Читать новость