Темы

Бывай, сябра, бывай, калега…

Бывай, сябра, бывай, калега…

12 красавіка 2021 года пайшоў з жыцця таленавіты журналіст, пісьменнік, неабыякавы краязнаўца, былы рэдактар Бялыніцкай раённай газеты «Зара над Друццю» Міхаіл Аляксеевіч КАРПЕЧАНКА.

Міхаіл Аляксеевіч нарадзіўся 14.11.1959 г. у вёсцы Болін Краснапольскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў у рэдакцыях Чэрыкаўскай і Бялыніцкай раённых газет, 11 гадоў быў рэдактарам газеты «Зара над Друццю».

Пісьменнік, журналіст, краязнаўца, член Беларускага Саюза журналістаў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Бялыніцкага райвыканкама імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі, спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года-2010», узнагароджаны ганаровым знакам «Выдатнік друку Беларусі», Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, удастоены Падзякі міністра інфармацыі, званняў «Журналіст-настаўнік» і «Заслужаны журналіст» Беларускага саюза журналістаў,  Міхась Аляксеевіч 36 гадоў прысвяціў служэнню пяру ў газеце «Зара над Друццю».

За гэты час ён яскрава праявіў свае творчыя і арганізатарскія здольнасці. Пад кіраўніцтвам М.А.Карпечанкі газета двойчы станавілася пераможцай абласнога спаборніцтва сярод СМІ. Асабістым журналісцкім матэрыялам М.А.Карпечанкі былі ўласцівы актуальнасць, аналітычнасць, вобразнасць, высокая культура пісьма. Яны заўсёды выклікалі неабыякавасць і шырокі водгук сярод чытачоў.

Дзякуючы яму раённая газета захавала і заўсёды дастойна несла лепшыя традыцыі журналісцкага майстэрства.

Трэба аддаць павагу папулярызацыі беларускага слова і гісторыі Прыдруцкага краю, якой на працягу доўгага часу займаўся Міхась Карпечанка.

Адбыўся ён і як таленавіты пісьменнік, аўтар кніг «Дачка волі», «На скрыжаванні болю і надзеі», «Уздоўж стромы», «Іржа», «Повязь пакаленняў», «Імёны ў кантэксце эпох», «…І Маці Божай памалюся», укладальнік зборніка літаратурных твораў бялыніцкіх аўтараў «Васільковае поле Айчыны», краязнаўчага энцыклапедычнага даведніка «Бялыніччына», адзін з найбольш актыўных аўтараў і складальнікаў раённай кнігі «Памяць».

Многа было задумак на будучыню, але нечаканая хвароба раптоўна абарвала жыццё… Цяжкай, незваротнай стратай стала гэта смерць для ўсіх блізкіх, саброў, тых, хто яго ведаў, з кім ён працаваў.

Міхась Карпечанка быў шчырым таварышам, шырокай душы калегай, мудрым дарадцам…

Усё. Няма. Пайшоў у нябыт. Бывай, сябра. Светлая табе памяць…

Выказваем глыбокія шчырыя спачуванні родным і блізкім нябожчыка.

КВУП «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці».

Магілёўская абласная арганізацыя ГА «Беларускі саюз журналістаў».

Последние новости

Общество

Минприроды предлагает обсудить вопросы охраны атмосферного воздуха

18 декабря 2024
Читать новость
Общество

Служу Отечеству! Застава – мой дом родной

18 декабря 2024
Читать новость
Общество

Единый день информирования прошел в ОАО «Могилевдрев»

18 декабря 2024
Читать новость
Общество

Прием граждан в Могилевском горисполкоме провел Анатолий Якубенко

18 декабря 2024
Читать новость
Культура

С Днем энергетика!

18 декабря 2024
Читать новость
Такое было время

Такое было время…

18 декабря 2024
Читать новость