У Магілёве — фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”

20 сакавіка ў Магілёве адбудзецца фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”
20 сакавіка ў канцэртнай зале ва ўстанове культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” адбудзецца фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”.
Абласны конкурс прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і стартаваў у Магілёўскай вобласці 25 лютага. Удзел у ім прынялі аматарскія тэатральныя калектывы з усіх раёнаў. У іх ліку – тэатры-студыі, тэатры мініяцюр, драматычныя, музычныя і іншыя. У гэтым годзе яны прадставілі на суд журы каля 50 пастановак.
Гледачам будуць прадстаўлены лепшыя пастаноўкі тэатральных калектываў, пераможцаў трох конкурсных праглядаў, якія прайшлі 25, 26, 27 лютага ў гг. Магілёў, Бабруйск, Чэрыкаў.
Абласны тэатральны агляд-конкурс арганізаваны дзеля захавання і развіцця тэатральных традыцый Прыдняпроўскага краю, актывізацыі дзейнасці аматарскага тэатральнага мастацтва, выяўлення новых творчых калектываў.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
У рамках фінальнага мерапрыемства таксама адбудзецца цырымонія ўзнагароджання калектываў-пераможцаў. Па выніку конкурсу пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені, Гран-пры. А таксама спецыяльнымі дыпломамі.
Пачатак фінала абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” ў 17.30.