Прэм’ера спектакля “Чалавек, заставайся чалавекам!” адбылася ў Магілёўскім абласным тэатры лялек
Прэм’ера спектакля “Чалавек, заставайся чалавекам!” ў пастаноўцы Марыі Гуцавай адбылася 26 чэрвеня ў Магілёўскім абласным тэатры лялек.
Спектакль па матывах апавядання «Адна ноч» Васiля Быкава – гэта спроба разабрацца ў дваістай чалавечай прыродзе, гэта даследаванне складаных і супярэчлівых рухаў чалавечай душы, якая апынулася ў жорсткіх умовах вайны, яе здольнасці супраціўляцца і захоўваць у сабе часціцу той вялікай сілы, якая стварыла нас для дабра і жыцця, а не смерці.
Наступныя паказы адбудуцца 27 чэрвеня ў 18:00, а таксама 4 i 11 лiпеня.
Не прапусцiце!