Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на прэм’еру спектакля «Чалавек, заставайся чалавекам»
Спектакль «Чалавек, заставайся чалавекам!» – гэта спроба разабрацца ў дваістай чалавечай прыродзе і ў тых сілах, якія накіроўваюць нас. Гэта даследаванне складаных і супярэчлівых рухаў чалавечай душы, якая апынулася ў жорсткіх умовах вайны, яе здольнасці супраціўляцца і захоўваць у сабе часціцу той вялікай сілы, якая стварыла нас для дабра і жыцця, а не смерці.
Вялікая Айчынная вайна. Савецкі салдат Іван Валока, ратуючыся ад нямецкіх бамбардзіровак, падае ў падвал разбуранага дома. Воляй выпадку разам з ім пад заваламі аказваецца і паранены нямецкі салдат, якому патрэбна дапамога. Перад Іванам устае дылема: выканаць абавязак вайскоўца і забіць ворага, ці дапамагчы параненаму чалавеку?..
Рэжысёр-пастаноўшчык – Марыя Гуцава, мастак-пастаноўшчык – Лідзія Малашэнка, музычнае афармленне: Сабіна Пятроўская, Ала Шаранкова, Максім Кошалеў
Пачатак спектакля: 18.00.