Темы

Тры міфа пра бел-чырвона-белы сцяг

Тры міфа пра бел-чырвона-белы сцяг

Міф 1. Шматвекавая гісторыя

«Прыхільнікі бел-чырвона-белага сцягу сцвярджаюць, што гэта спрадвечны беларускі нацыянальны сцяг. Гучаць думкі пра тое, што гэты сімвал быў сцягам Вялікага княства Літоўскага ці яго выкарыстоўвалі паўстанцы Каліноўскага. Гэтага не было ніколі, – падкрэслівае доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Марзалюк. – Да 1917 года не існавала бел-чырвона-белага сцягу як нацыянальнага беларускага сімвала. Грамадска-палітычны дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі сярод розных варыянтаў прапана- ваў бел-чырвона-белы сцяг. Чырвоная паласа павінна была сімвалізаваць аддадзенасць ідэям рэвалюцыі. Ён быў выкарыстаны як сцяг на Усебе- ларускім з’ездзе, які адбыўся ў 1917 годзе ў Мінску. А трагічны і чорны час выкарыстання гэтай сімволікі – перыяд нацысцкай акупацыі 1941-1944 гадоў».

Міф 2. З гераічным мінулым

«Прыхільнікі гэтай сімволікі сцвярджаюць, што ў Беларусі яна ледзь не падпольна выкарыстоўвалася, што немцы яго нібыта забаранялі. Гэта хлусня, – адразае гісторык. – 27 ліпеня 1942 года Вільгельм Кубэ афіцыйна выдаў спецыяльнае распараджэнне, паводле якога бел-чырвона-белы сцяг знаходзіўся пад аховай Рэйха, яго дазвалялася выкарыстоўваць пры розных урачыстасцях побач з нацысцкай сімволікай.

Трэба памятаць і тое, што гэтая сімволіка выкарыстоўвалася прадстаўнікамі беларускіх калабарацыянісцкіх вайсковых фармаванняў. У іх бралі ўдзел 30-50 тысяч беларусаў. Існавалі беларускія батальёны паліцыі і самааховы, яскрава выкарыстанне бел-чырвона-белых павязак мы бачым на фотаздымках слонімскай паліцыі і слонімскай самааховы. Існавалі і элітарныя падраздзяленні, так званая Нацыянальная беларуская гвардыя. Асабліва беларускія калабарацыяністы ганарыліся 13-м батальёнам СД, узорнай беларускай нацыяналістычнай баявой адзінкай, які пакінуў пасля сябе крывавую памяць у Заходняй, Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі. Гэты батальён быў экіпіраваны па ўзору нямецкіх частак СС, насіў форму СС і выкарыстоўваў бел-чырвона-белую сімволіку. Ён адзначыўся ў шматлікіх карных акцыях і супраць партызан, і супраць мірнага насельніцтва. Польская разведка называла іх «беларускімі людажэрамі». Гэта праўда і факты, падмацаваныя архіўнымі крыніцамі, грунтоўнымі навуковымі даследаваннямі».

Міф 3. «Жыве Беларусь»

«Тыя, хто не былі немцамі, не мелі права пры вітанні крычаць «Зіг хайль», таму былі зроблены нашы адпаведнікі. У Беларусі такім вітаннем з выкінутай рукой па замове лідара беларускіх нацыстаў Фабіяна Акін- чыца стала азначэнне «Жыве Беларусь!» Можна, канешне, спасылацца і на вершы Купалы, і на вершы Пімена Панчанкі, дзе ёсць гэта словаспалучэнне. Але калі мы кажам пра прывітанне, то можам адкрыць статут Саюза беларускай моладзі, які быў створаны акупантамі, і па-бачыць там, што калі вы ніжэй па статусу, вы падыходзіце да старэйшага і вітаецеся: «Жыве Беларусь», прычым выкідваеце руку – зігуеце. А вам у адказ ваш начальнік лаканічна адказвае: «Жыве», – нагадвае гістарыч- ныя факты Ігар Марзалюк.

Выбар за намі

«У 1991 годзе бел-чырвона-белы сцяг стаў дзяржаўным сцягам Беларусі, – рэзюмуе гісторык. – Пра тыя рэчы, што я казаў вышэй, тады асабліва не гаварылі. Але ж была жывая памяць, і таму беларускія грамад- зяне, ветэранскія арганізацыі ініцыявалі ў 1995 годзе правядзенне рэферэндума на гэты конт. Паводле яго 75% грамадзян краіны выбралі іншы флаг і іншы герб. Гэта факт, ад якога немагчыма адмовіцца.

Чырвона-зялёны сцяг узнік у 1951 годзе, ён маладзейшы за бел-чырвона-белы. Але яго гісторыя не мае беларускай крыві. Да «Пагоні» прэтэнзій няма, за ёй 700 год гісторыі, з ХІІІ стагоддзя. А бел-чырвона-белы сцяг, так сталася, сімвалізуе сабой акупацыю, гэта знак бяды. Так палічыла большасць грамадзян Беларусі ў 1995 годзе. Магчыма, вы лічыце інакш. І калі нешта змянілася ў грамадстве, калі мы забываем пра спаленыя вёскі, пра нацыяналізм і служэнне Адольфу Гітлеру, гэта ваша воля і права. Але не трэба хлусіць моладзі, распавядаючы байкі пра гэту сімволіку».

Кацярына ЛЬДОВА

Последние новости

Важные

Лукашенко: Беларуси и Пакистану необходимо монетизировать высокий уровень политических отношений

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Концерт духовной музыки 27 ноября

26 ноября 2024
Читать новость
Важные

Могилевский мясокомбинат: вкус, который покоряет мир

26 ноября 2024
Читать новость
Спорт

«Авиатор» vs «Могилев»: 15 шайб за 2 игры

26 ноября 2024
Читать новость
Официально

Репетиция ЦЭ для учащихся 11-х классов школ Беларуси состоится 8 февраля

26 ноября 2024
Читать новость
Важные

В БГУТ можно поступить без вступительных испытаний

26 ноября 2024
Читать новость