Темы

Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» упершыню прыедзе ў Магілёў

У Магілёў 2 сакавіка ўпершыню прыедзе сацыяльна-адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom». Фінальны вялікі адкрыты ўрок адбудзецца ў музеі гісторыі Магілёва — гарадской ратушы і збярэ болей 100 школьнікаў горада.

Настаўнікамі беларускай мовы стануць брамнік ФК «Днепр» Руслан Капанцоў, прадстаўнік прэс-службы клуба Андрэй Ільеня, а таксама пісьменніцы Раіса Баравікова, Наталля Бучынская і тэлевядучы Юры Жыгамонт.

Мэта гэтага праекта — развіць цікавасць школьнікаў 2-3 класаў да беларускай мовы і чытання беларускай літаратуры. З 2015 года акцыя кампаніi velcom праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Акрамя ўроку ў магілеўскай ратушы, інтэрактыўныя заняткі пройдуць у гімназіях №№ 1,2 і 4. А таксама, у сярэдніх школах №№ 21, 37, 40, 43, 45.

«Мы з радасцю адгукнуліся на прапанову прыняць удзел у ініцыятыве „Чытаем па-беларуску з velcom“. Наш футбольны клуб не можа застацца ў баку ад такіх праектаў, мы хочам дапамагчы ў фармаванні беларускай нацыі. Вельмі важна, што падобныя ініцыятывы праходзяць у навучальных установах. Таму што менавіта на гэтым узроўні фарміруецца самасвядомасць чалавека. І чым больш адукаваным будзе новае пакаленне, тым больш мы зможам казаць пра адраджэнне нацыянальнай ідэнтычнасці», — адзначыў прадстаўнік прэс-службы футбольнага клуба «Днепр» Андрэй Ільеня.

Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» пачаўся ў Мінску ў кастрычніку 2015 года і прайшоў ужо больш чым у 110 установах адукацыі. Вясной 2016 года гэтая ініцыятыва выйшла на рэспубліканскі ўзровень, бо арганізатары атрымлівалі шмат лістоў з просьбамі правесці падобныя ўрокі ў рэгіёнах краіны. Займальныя заняткі на беларускай мове ахапілі ўжо больш за 14 000 школьнікаў. Як чакаецца, у агульнай складанасці 150 школ і болей 20 000 вучняў па ўсей Беларусі возьмуць удзел у сацыяльнай адукацыйнай ініцыятыве”.

mycity.by

Последние новости

Образование

Образование Могилевщины: итоги 2024 и задачи на 2025

4 марта 2025
Читать новость
Образование

Заседание коллегии Могилевского облисполкома прошло в столице региона

4 марта 2025
Читать новость
Культура

Городской фестиваль-конкурс «Золотой львенок» для детей дошкольного возраста пройдет в Могилеве

4 марта 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые защитники правопорядка, ветераны органов внутренних дел!  

4 марта 2025
Читать новость
Важные

Новым министром архитектуры и строительства назначен Александр Студнев

4 марта 2025
Читать новость
Общество

Открытое первенство Республики Беларусь по легкой атлетике

4 марта 2025
Читать новость