Гастроли Национального академического драматического театра им. Якуба Коласа в Могилеве!
Уважаемые дамы и господа! Могилевский областной драматический театр принимает на своей сцене Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа с ГАСТРОЛЯМИ!
⚡️25 ОКТЯБРЯ⚡️:
11.00, казка-гульня «Як воўк мамай быў»
Беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у знаёмы усiм сюжэт казкi пра тое, як Воўк спачатку знайшоў Цяля сабе на здабычу, а потым стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам, новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка, заўсёды ласы на смачную ежу Дзік і надзвычай чуллівая Козачка. Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас!
Рэжысёр-пастаноўшчык Вячаслава ГРУШОВА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
*18.30, камедыя на 2-е дзеі па п’есе «Смешныя грошы» — ФАНЦIКI.
Сціплы англійскі бухгалтар Генры Перкінс памылкова ў свой дзень нараджэння прыносіць дадому чамаданчык з каласальнай сумай. Прага грошай змяняе свядомасць – і героі камедыi грэбуюць каханнем, сяброўствам, гонарам і абавязкам. Як жа нованароджанаму багацею і ўсім навокал не аслепнуць ад «ззяння золата» і захаваць хаця б крыху сумлення?! Брытанскі драматург Рэй Куні добра вядомы віцебскім гледачам па спектаклі «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.». Новая пастаноўка – у феерверку абсурдна смешных сітуацый – пакажа, куды прыйдуць тыя, хто хоча атрымаць усё і адразу, без асаблівых намаганняў.
Пастаноўка, сцэнаграфія, касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Билеты можно приобрести в кассе театра
+375 (222) 65 66 04 или онлайн на megamag.by