Темы

Юныя таленты. Гонар бацькоў і школы

Юныя таленты. Гонар бацькоў і школы


Выдатніца, пераможца алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, пераможца шматлікіх творчых, літаратурных, мастацкіх конкурсаў, удзельніца гарадскога маладзёжнага клуба «Што? Дзе? Калі?»…
Валерыя Баюрава, вучаніца 11 «В» класа СШ № 45 — гонар бацькоў і школы, мая таленавітая вучаніца.

Тыдзень таму перамогай Валерыі завершыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. І ўжо праз тыдзень яна зноў у ліку пераможцаў. На гэты раз ёй пакарыўся рэспубліканскі конкурс сачыненняў на тэму «Што такое адзінства?», які праводзіўся ў рамках рэспубліканскага «Марафону адзінства».

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Абласным цэнтры творчасці адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога этапу адкрытага конкурсу малюнкаў вучняў пачатковых класаў «Мы разам» і абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу сачыненняў на тэму «Што такое адзінства?». Павіншавалі пераможцаў і ўручылі ім каштоўныя падарункі намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая і начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
Кацярына Аляксандраўна ў сваёй прамове выказала захапленне талентам дзяцей і пажадала ім далейшых творчых поспехаў, падкрэсліўшы значнасць разумення паняцця «адзінства» для кожнага грамадзяніна нашай непаўторнай Беларусі.

Вольга Лунькова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Последние новости

Общество

Шах и мат! В Могилеве прошел турнир по шашкам и шахматам среди медработников Могилевщины

27 ноября 2026
Читать новость
Здоровье

Отказался от еды и не мог глотать: минские врачи спасли 12-летнего мальчика 

27 ноября 2026
Читать новость
Гороскоп

Твой гороскоп на 28 ноября 2026

27 ноября 2026
Читать новость
Общество

28 ноября пройдут прямые телефонные линии с населением г. Могилева

27 ноября 2026
Читать новость
Общество

Кадровые назначения в Могилёве

27 ноября 2026
Читать новость
Главные-2

Реальные кейсы и технологии для бизнеса: как прошел юбилейный A1 Tech Day

27 ноября 2026
Читать новость